﻿БЫЦЦЁ.
10.
Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці. 
Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас. 
Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма. 
Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім. 
Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх. 
Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан. 
Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан. 
Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі; 
ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам. 
Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар. 
З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавотір, Калах 
і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі. 
Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім, 
Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым. 
Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт, 
Евусэй, Амарэй, Гергесэй, 
Эвэй, Аркей, Сінэй, 
Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся, 
і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы. 
Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх. 
Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага. 
Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам. 
Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш. 
Арфаксад спарадзіў Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра. 
У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан. 
Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха, 
Гадарама, Узала, Дыклу, 
Авала, Авімаіла, Шэву, 
Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя. 
Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй. 
Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх. 
Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу. 
