﻿ЛІКІ.
33.
Вось табары сыноў Ізраілевых, якія выйшлі зь зямлі Егіпецкай рушэньнямі сваімі, пад начальствам Майсея і Аарона, 
Майсей, па загадзе Гасподнім, апісаў падарожжа іхняе па табарах іхніх, і вось табары падарожжа іхняга: 
з Раамсэса выправіліся яны ў першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі выйшлі сыны Ізраілевыя пад рукою высокаю на вачах усяго Егіпта; 
між тым Егіпцяне хавалі сваіх першынцаў, якіх пабіў у іх Гасподзь, і над багамі іхнімі Гасподзь учыніў суд. 
Так выправіліся сыны Ізраілевыя з Раамсэса і разьмясьціліся табарам у Сакхоце. 
І выправіліся з Сакхота і разьмясьціліся табарам у Этаме, што на краі пустыні. 
І выправіліся з Этама, і павярнулі да Пі-Гахірота, што перад Ваал-Цэфонам, і разьмясьціліся табарам перад Мігдолам. 
Выправіліся ад Гахірота, прайшлі сярод мора ў пустыню, і ішлі тры дні пустыняю Этам, і разьмясьціліся табарам у Мэры. 
І выправіліся з Мэры і прыйшлі ў Элім; а ў Эліме дванаццаць крыніц вады і семдзесят фінікавых дрэў, і разьмясьціліся там табарам. 
І выправіліся з Эліма і разьмясьціліся табарам каля Чэрмнага мора. 
І выправіліся ад Чэрмнага мора і разьмясьціліся табарам у пустыні Сін. 
І выправіліся з пустыні Сін і разьмясьціліся табарам у Дофцы. 
І выправіліся з Дофкі і разьмясьціліся табарам у Алушы. 
І выправіліся з Алуша і разьмясьціліся табарам у Рэфідыме, і ня было там вады, каб піць народу. 
І выправіліся з Рэфідыма і разьмясьціліся табарам у пустыні Сінайскай. 
І выправіліся з пустыні Сінайскай і разьмясьціліся табарам у Кіброт-Гатааве. 
І выправіліся зь Кіброт-Гатаавы і разьмясьціліся табарам у Асіроце. 
І выправіліся з Асірота і разьмясьціліся табарам у Рытме. 
І выправіліся з Рытмы і разьмясьціліся табарам у Рымнон-Фарэце. 
І выправіліся з Рымнон-Фарэца і разьмясьціліся табарам у Ліўне. 
І выправіліся зь Ліўны і разьмясьціліся табарам у Рысе. 
І выправіліся з Рысы і разьмясьціліся табарам у Кегелаце. 
І выправіліся зь Кегелаты і разьмясьціліся табарам на гары Шафэр. 
І выправіліся ад гары Шафэр і разьмясьціліся табарам у Харадзе. 
І выправіліся з Харады і разьмясьціліся табарам у Макелоце. 
І выправіліся з Макелота і разьмясьціліся табарам у Тахаце. 
І выправіліся з Тахата і разьмясьціліся табарам у Тараху. 
І выправіліся з Тараха і разьмясьціліся табарам у Мітцы. 
І выправіліся з Міткі і разьмясьціліся табарам у Хашмоне. 
І выправіліся з Хашмоны і разьмясьціліся табарам у Масэроце. 
І выправіліся з Масэрота і разьмясьціліся табарам у Бэнэ-Яакане. 
І выправіліся з Бэнэ-Яакана і разьмясьціліся табарам у Хор-Агідгадзе. 
І выправіліся з Хор-Агідгада і разьмясьціліся табарам у Ётваце. 
І выправіліся ад Ётваты і разьмясьціліся табарам у Аўроне. 
І выправіліся з Аўрона і разьмясьціліся табарам у Эцэён-Гавэры. 
І выправіліся з Эцэён-Гавэра і разьмясьціліся табарам у пустыні Сін; яна ж Кадэс. 
І выправіліся з Кадэса і разьмясьціліся табарам на гары Ор, каля межаў зямлі Эдомскай. 
І ўзышоў Аарон сьвятар на гару Ор па загадзе Гасподнім і памёр там на саракавым годзе пасьля выхаду зь зямлі Егіпецкай, на пятым месяцы, у першы дзень месяца. 
Аарону было сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Ор. 
Ханаанскі цар Арада, які жыў на поўдні зямлі Ханаанскай, пачуў тады, што ідуць сыны Ізраілевыя. 
І выправіліся яны ад гары Ор і разьмясьціліся табарам у Салмоне. 
І выправіліся з Салмона і разьмясьціліся табарам у Пуноне. 
І выправіліся з Пунона і разьмясьціліся табарам у Авоце. 
І выправіліся з Авота і разьмясьціліся табарам у Ійм-Аварыме на межах Маава. 
І выправіліся зь Ійма і разьмясьціліся табарам у Дывон-Гадзе. 
І выправіліся з Дывон-Гада і разьмясьціліся табарам у Алмон-Дыўлатаіме. 
І выправіліся з Алмон-Дыўлатаіма і разьмясьціліся табарам на гарах Аварымскіх перад Нэво. 
І выправіліся ад гор Аварымскіх і разьмясьціліся табарам на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона; 
яны разьмясьціліся табарам каля Ярдана ад Бэт-Ешымота да Авэ-Сітыма на раўнінах Маавіцкіх. 
І сказаў Гасподзь Майсею на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона, кажучы: 
абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі пяройдзеце празь Ярдан у зямлю Ханаанскую, 
дык праганеце ад сябе ўсіх жыхароў зямлі і зьнішчыце ўсе выявы іх, і ўсіх літых ідалаў іхніх зьнішчыце і ўсе капішчы іхнія спустошце; 
і вазьмеце ў валоданьне зямлю і пасялецеся на ёй, бо Я вам даю зямлю гэтую ў валоданьне; 
і падзялеце зямлю па жэрабі на надзелы плямёнам вашым: шматлікаму дайце надзел большы, а малалікаму дай надзел меншы; каму дзе выпадзе жэрабя, там яму і будзе надзел; паводле плямёнаў бацькоў вашых вазьмеце сабе надзелы; 
А калі вы не прагоніце ад сябе жыхароў зямлі, дык тыя зь іх, што застануцца, будуць цернямі для вачэй вашых і асьцюкамі для бакоў вашых і будуць уціскаць вас на зямлі, у якой вы жыцьмеце, 
і тады, што Я намерыўся зрабіць ім, зраблю вам. 
