﻿ПЕРШАЯ КНІГА ЛЕТАПІСАЎ.
1.
Адам, Сіт, Энос, 
Каінан, Малелэіл, Ярэд, 
Энох, Матусал, Ламэх, 
Ной, Сім, Хам і Яфэт. 
Сыны Яфэта, Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас. 
Сыны Гамэра: Аскеназ, Рыфат і Тагарма. 
Сыны Явана: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім. 
Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан. 
Сыны Хуша: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан. 
Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць моцным на зямлі. 
Міцраім спарадзіў: Лудыма, Анаміма, Лэгавіма, Наўтухіма, 
Патрусіма, Каслухіма, ад якога пайшлі Філістымляне, і Кафтарыма. 
Ханаан спарадзіў Сідона, першынца свайго, Хэта, 
Евусэя, Амарэя, Гергесэя, 
Эвэя, Аркея, Сінэя, 
Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя. 
Сыны Сіма: Элам, Асур:, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх. 
Арфаксад спарадзіў Каінана, а Каінан спарадзіў Салу, а Сала спарадзіў Эвэра. 
У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Фалэк, бо ў дні ягоныя падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан. 
Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха, 
Гадарама, Узала, Дыклу, 
Эвала, Авімаіла, Шэву, 
Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктана. 
А сыны Сімавыя: Арфаксад, Каінан, Сала, 
Эвэр, Фалэк, Рагаў, 
Сэруг, Нахор, Тара, 
Аўрам, ён жа Абрагам. 
Сыны Абрагама: Ісак і Ізмаіл. 
Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам, 
Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма, 
Ертур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаілавыя. 
Сыны Хэтуры, наложніцы Абрагамавай: яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан. 
Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры. 
І спарадзіў Абрагам Ісака. Сыны Ісака: Ісаў і Ізраіль. 
Сыны Ісава: Эліфаз, Рагуіл, Еус, Еглом і Карэй. 
Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Амалік. 
Сыны Рагуіла: Нахат, Зэрах, Шама і Міза. 
Сыны Сэіра: Латан, Шавал, Цывэон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан. 
Сыны Латана: Хоры і Гемам; а сястра ў Латана: Тымна. 
Сыны Шавала: Алэан, Манахат, Эвал, Шэфо і Анам. Сыны Цывэона: Ая і Ана. 
Дзеці Аны: Дышон. Сыны Дышона Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран. 
Сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан. Сыны Дышона: Уц і Аран. 
Гэтыя - цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага - Дынгава; 
і памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёван, сын Зэраха, з Васоры. 
І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян. 
І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів. 
І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі. 
І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл, з Рэхавота, што каля ракі. 
І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора. 
І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава. 
І памёр Гадар. І былі старэйшыны ў Эдома: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт, 
старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон, 
старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар, 
старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія. 
