﻿1 ЛЕТАПІСАЎ.
8.
Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая, 
чацьвёртага Ноху і пятага Рафу. 
Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд. 
Авішуа, Наам, Ахоах. 
Гера, Шэфуфан і Хурам. 
І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат: 
Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда. 
Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх. 
І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама. 
Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў. 
Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала. 
Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, - 
і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта. 
Ахіё, Шашак, Ірэмот. 
Зэвадыя, Арад, Эдэр, 
Міхаіл, Ішфа і Ёха - сыны Бэрыі. 
Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр, 
Ішмэрай, Ізлія і Ёваў - сыны Элпаала. 
Якім, Зіхрый, Заўдый, 
Эльенай, Цылтай, Элііл, 
Адая, Бэрая і Шымрат, - сыны Шымэя. 
Ішпан, Эвэр, Элііл, 
Аўдон, Зіхрый, Ханан, 
Хананія, Элам, Антотыя, 
Іфдыя і Фэнуіл - сыны Шашака. 
Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія, 
Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама. 
Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме. 
У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, - імя жонкі ягонай Мааха, - 
і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў, 
Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот. 
Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі. 
Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала. 
Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху. 
Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз. 
Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу; 
Моца спарадзіў Бінэю. Рэфанія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны. 
У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла. 
Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт. 
Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна. 
