﻿1 ЛЕТАПІСАЎ.
9.
Так былі пералічаны па родах сваіх усе Ізраільцяне, і вось яны запісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх. А Юдэі за беззаконьні свае пераселены ў Вавілон. 
Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі. 
У Ерусаліме жылі некаторыя з сыноў Веньямінавых, і з сыноў Яфрэмавых і Манасііных: 
Утай, сын Аміюда, сын Омры, сын Імрыя, сын Ванія, - з сыноў Фарэса, сына Юды; 
з сыноў Шылона - Асая, першынец і сыны ягоныя; 
з сыноў Зары - Еуіл і браты іх, шасьцьсот дзевяноста; 
з сыноў Веньямінавых Салу, сын Мэшулама, сын Гадавіі, сын Гесэнуі; 
і Іўнія, сын Ерахама, і Эла, сын Узія, сына Міхрыевага, і Мэшулам, сын Шэфатыі, сына Рэгуіла, сына Іўніі, 
і браты іхнія, па родах іхніх: дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць, - усе гэтыя мужы былі ўзначальнікі родаў у пакаленьнях сваіх. 
А са сьвятароў: Едая; Ёярыў, Яхін, 
і Азарыя, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Азхітува, які ўзначальваў у доме Божым; 
і Адая, сын Ерахама, сын Пашхура, сын Малхіі; і Маасай, сын Адыэла, сын Яхзэра, сын Мэшулама, сын Мэшылэміта, сын Імэра; 
і браты іхнія, узначальцы родаў сваіх: тысяча сямсот шэсьцьдзясят, - людзі выбітныя ў дзеях служэньня ў доме Божым. 
А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі - з сыноў Мэрарыных; 
і Вакбакар, Хэрэш, Галал, і Матфанія, сын Міхі, сын Зіхрыя, сын Асафа; 
і Авадыя, сын Шэмаі, сын Галала, сын Ідытуна, і Бэрэхія, сын Асы, сын Элканы, які жыў у селішчах Нэтафацкіх. 
І брамнікі: Шалум, Акуб, Талмон і Ахіман, і браты іхнія; Шалум галоўны. 
І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных. 
Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні. 
Фінэес, сын Элеазараў быў да начальнікаў над імі, і Гасподзь быў зь ім. 
Захар, сын Мэшэлэміі, брамнік каля дзвярэй скініі сходу. 
Усіх іх, выбраных у брамнікі да парогаў, было дзьвесьце дванаццаць. Яны ўнесены ў сьпіс па селішчах сваіх. Іх паставіў Давід і Самуіл-празорлівец за вернасьць іхнюю. 
І яны і сыны іхнія былі на варце каля брамы дома Гасподняга, пры доме скініі. 
На чатырох баках былі брамнікі, на ўсходнім, заходнім, паўночным і паўднёвым. 
А браты іхнія жылі ў селішчах сваіх, прыходзячы да іх час ад часу на сем дзён. 
Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага. 
Вакол дома Божага яны і ноч праводзілі, бо на іх ляжала ахова, і яны павінны былі кожнае раніцы адчыняць дзьверы. 
Адны зь іх былі прыстаўлены да службовага посуду, так, што лікам прымалі яго і лікам выдавалі. 
Другім зь іх даручана было астатняе начыньне і ўсе сьвятарскія патрэбы: мука найлепшая і віно і алей, і ладан пахучы. 
А з сыноў сьвятарскіх некаторыя складалі міра з рэчываў пахучых. 
Матафію зь лявітаў, - ён першынец Сэлума Карэяніна, - даверана было тое, што гатавалася на патэльнях. 
Некаторым з братоў іхніх, з сыноў Каатавых, даручана было прыгатаваньне пакладных хлябоў, каб класьці іх кожнае суботы. 
А сьпевакі, галоўныя ў пакаленьнях лявіцкіх, у пакоях храма вольныя былі ад заняткаў, бо дзень і ноч яны абавязаныя былі займацца майстэрствам сваім. 
Гэта ўзначальцы пакаленьняў лявіцкіх, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме. 
У Гаваоне жылі: бацька Гавааніцян, Еіл, - імя жонкі ягонай Мааха, 
і сын ягоны першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Нэр, Надаў, 
Гэдор, Ахіё, Захар і Міклот. 
Міклот спарадзіў Шымэама. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме разам з братамі сваімі. 
Нэр спарадзіў Кіса, Кіс спарадзіў Саўла, Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуа, Авінадава і Эшбаала. 
Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху. 
Сыны Міхі: Пітон, Мэлэх, Тарэй і Ахаз. 
Ахаз спарадзіў Яэру, Яэр спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу. 
Моца спарадзіў Бінэю; Рэфая, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын Гоны. 
У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэла. 
