﻿1 ЛЕТАПІСАЎ.
25.
І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго; 
з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара. 
Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада. 
Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт. 
Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі. 
Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана. 
І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзвесьце восемдзесят восем. 
І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі. 
І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць; 
трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць; 
чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; 
дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць. 
