﻿ЁВА.
25.
І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў: 
улада і страх у Яго; Ён творыць сьвет на вышынях Сваіх! 
Ці ёсьць лік войску Ягонаму? і над кім ня ўзыходзіць сьвятло Ягонае? 
І як апраўдаецца чалавек прад Богам, і як быць чыстым народжанаму жанчынай? 
Вось нават месяц, і той нясьветлы, і зоркі нячыстыя прад вачыма Ягонымі. 
Тым меней чалавек, які ёсьць чарвяк, і сын чалавечы, які ёсьць моль. 
