﻿ЁВА.
26.
І адказваў Ёў і сказаў: 
як ты дапамог бясьсіламу, падтрымаў мышцу нямоглага! 
Як раду ты даў ня мудраму і як ва ўсёй поўніцы растлумачыў! 
Каму ты казаў гэтыя словы, і чый дух выходзіў зь цябе? 
Рэфаімы трымцяць пад водамі, і тыя, што жывуць у іх. 
Апраметная аголена прад Ім, і няма покрыва Авадону. 
Ён расхінуў поўнач над пустатою, павесіў зямлю ні на чым. 
Ён заключае воды ў аблоках Сваіх, і воблака не расьсядаецца пад імі. 
Ён паставіў трон Свой, расхінуў над ім воблака Сваё. 
Рысу правёў над паверхняю вады, да межаў сьвятла зь цемраю. 
Слупы нябёсаў дрыжаць і жахаюцца ад грозьбы Ягонай. 
Сілаю Сваёю хвалюе мора і розумам Сваім змагае ягоную дзёрзкасьць. 
Ад духу Ягонага - цудоўнасьць неба; рука Ягоная ўтварыла борздага скарпіёна. 
Вось, гэта частка шляхоў Ягоных; і як мала мы чулі пра Яго! А гром магутнасьці Ягонай хто можа зразумець? 
