﻿ПСАЛТЫР.
8.
Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Давідава. 
Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая па-над нябёсы! 
З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу, дзеля ворагаў Тваіх, каб зьнямовіць мсьціўцу і ворага. 
Калі я гляджу на нябёсы Твае, - твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў, 
дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты? 
Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго; 
паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё: 
валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама, 
птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі. 
Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! 
