﻿ПСАЛТЫР.
31.
Псальма Давідава. Вучэньне. Дабрашчасны, каму дараваны злачынствы, і чые грахі адшкадаваныя, 
дабрашчасны той, каму Гасподзь грахоў не залічыць, і ў чыім духу хітрыны няма! 
Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго, 
бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу. 
Але Я адкрыў табе грэх мой і ня ўтоіў беззаконьня майго; я сказаў: «вызнаю Госпаду злачынствы мае»; і Ты зьняў зь мяне віну грэху майго. 
За тое памоліцца Табе кожны праведнік у час адпаведны, і тады разьліва вялікай вады не дастане яго. 
Ты - маё покрыва; Ты асланяеш мяне ад скрухі, атачаеш мяне радасьцямі збавеньня. 
«Увяду цябе ў розум, настаўлю цябе на шлях, па якім табе йсьці; буду табой кіраваць, вока Маё над табою». 
«Ня будзьце, як конь, як мул бязглузды, чые храпы цугляць трэба кілзамі і аброцьцю, каб яны Табе ўпакорваліся. 
Шмат смуткаў бязбожнаму; а таго, хто на Госпада мае надзею, атачае міласьць. 
Весялецеся ў Госпадзе, цешцеся, праведныя; сьпявайце радасна ўсе, у каго шчырае сэрца. 
