﻿ПСАЛТЫР.
53.
Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава, 
калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: «ці ня ў вас хаваецца Давід?» 
Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне. 
Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх, 
бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою. 
Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю. 
Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх. 
Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае, 
бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на воргаў глядзела вока маё. 
