﻿ПСАЛТЫР.
74.
Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня. 
Славім Цябе, Божа, славім; бо блізка імя Тваё; абвяшчаюць цуды Твае. 
«Калі Я выберу час, Я ўчыню суд па праўдзе. 
Хістаюцца зямля і ўсе, хто на ёй жыве: Я ўмацую стаўпы яе». 
Кажу ліхамысным: не шалейце, і бязбожным: не падымайце рога, 
не падымайце высока рога вашага, не гаварэце цьвёрдалоба, 
бо не ад усходу і не ад захаду і не ад пустыні ўзвышэньне; 
а Бог ёсьць Судзьдзя: аднаго прыніжае, а другога ўзносіць; 
бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі. 
А я буду абвяшчаць вечна, буду апяваць Бога Якаўлевага. 
Усе рогі бязбожнікаў паламаю, і ўзьнясуцца рогі праведніка. 
