﻿ПСАЛТЫР.
75.
Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня. 
Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля. 
І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён - на Сіёне. 
Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну. 
Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы. 
Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх. 
Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь. 
Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго? 
Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла, 
калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі. 
І гнеў чалавечы абярнуўся на славу Табе, рэшту гневу Ты ўтаймуеш. 
Рабеце і давайце зарокі Госпаду, Богу вашаму; усе, хто вакол Яго, хай прынясуць дарункі Страшнаму. 
Ён таймуе дух валадароў, Ён страшны царам зямным. 
