﻿ПСАЛТЫР.
94.
Пахвальная песьня Давідава. Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага; 
станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму, 
бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі. 
У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор - Ягоныя; 
Ягонае - мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя. 
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага, 
бо Ён ёсьць Бог наш, і мы - людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго: 
«ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні, 
дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю. 
Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх; 
і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой». 
