﻿ПСАЛТЫР.
110.
Алілуя. Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім на радзе праведных і на сходні. 
Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць. 
Дзея Ягоная - слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна. 
Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь. 
Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет. 
Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў. 
Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя, 
цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці. 
Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае! 
Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная. 
