﻿ПСАЛТЫР.
111.
Алілуя! Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі. 
Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе. 
Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна. 
У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае. 
Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе. 
Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе. 
Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада. 
Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх. 
Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе. 
Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца, заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне. 
