﻿ПСАЛТЫР.
112.
Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе. 
Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна, 
ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе; 
Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная. 
Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях, 
прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю; 
з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага, 
каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага; 
няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя! 
