﻿ПСАЛТЫР.
115.
Алілуя. Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны. 
Я сказаў неабачліва: усякі чалавек - мана. 
Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне? 
Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну. 
Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным. 
Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных! 
О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы. 
Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну. 
Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным, 
у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя. 
