﻿ПСАЛТЫР.
119.
Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне. 
Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага! 
Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны? 
Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу. 
Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі. 
Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру. 
Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны - ідуць ваяваць. 
