﻿ПСАЛТЫР.
121.
Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні. 
Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, - 
Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно, 
куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе. 
Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага. 
Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе! 
Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства - у харомах тваіх! 
Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: «Мір табе!» 
Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра. 
