﻿ПСАЛТЫР.
123.
Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, - 
калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, - 
дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас; 
воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю; 
прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя. 
Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам! 
Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся. 
Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю. 
