﻿ПСАЛТЫР.
125.
Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне. 
Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!». 
Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся. 
Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень. 
Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю. 
Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае. 
