﻿ПСАЛТЫР.
129.
Песьня ўзыходжаньня. З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе. 
Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх. 
Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, - Госпадзе! хто ўстоіць? 
Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою. 
Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся. 
Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта - раніцы, болей, чым варта - раніцы. 
Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада; бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне, 
і Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных. 
