﻿ПСАЛТЫР.
132.
Песьня ўзыходжаньня. Як добра і як прыемна жыць разам з братамі! 
Гэта - як каштоўны алей на галаве, які сьцякае на бараду, бараду Ааронавую, сьцякае на край ягонае шаты; 
як раса Ярмонская, што ападае на горы Сіёнскія, бо там наказаў Гасподзь дабраславеньне і жыцьцё навечна. 
