﻿ПСАЛТЫР.
145.
Агея і Захарыі. Алілуя. Хвалі душа мая Госпада. 
Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую. 
Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма. 
Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя. 
Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага, 
Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць, 
творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў; 
Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных. 
Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе. 
Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя. 
