﻿ПСАЛТЫР.
146.
Алілуя. Хвалеце Госпада, бо гэта добра - сьпяваць Богу нашаму, бо гэта соладка - Яму належыць хвала. 
Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля. 
Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія. 
Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі. 
Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны. 
Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі. 
Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе. 
Ён засьцілае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву; 
дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго. 
Не на сілу каня глядзіць ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць; 
дабраволіць Гасподзь тым, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную. 
