﻿ПСАЛТЫР.
147.
Алілуя. Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго, 
бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба; 
сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе, 
пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае, 
дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел; 
кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць? 
Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды. 
Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю. 
Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя. 
