﻿1 ЦІМАФЕЯ.
2.
І вось, перш-наперш прашу ўзносіць малітвы, прашэньні, маленьні, падзякаваньні за ўсіх людзей, 
за цароў і за ўсіх уладцаў, каб нам весьці жыцьцё ціхае і маўклівае ў богабаязнай пабожнасьці і чысьціні; 
бо гэта добра і даспадобы Збаўцу нашаму Богу, 
Які хоча, каб усе людзі ўратаваліся і дасягнулі спазнаньня ісьціны. 
Бо адзіны Бог, адзіны і пасрэднік паміж Богам і людзьмі, Чалавек Хрыстос Ісус, 
Які аддаў Сябе на адкупленьне ўсіх: такое было ў свой час сьведчаньне, 
дзеля якога я пастаўлены прапаведнікам і апосталам - праўду кажу ў Хрысьце, не маню, - настаўнікам язычнікаў у веры і праўдзе. 
І вось жадаю, каб на ўсякім месцы казалі малітвы мужчыны, узносячы чыстыя рукі бяз гневу і сумненьня; 
каб гэтак сама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, сарамяжліва і цнатліва, упрыгожвалі сябе не заплятаньнем валасоў, ні золатам, ні жэмчугам, ні каляровымі строямі, 
а добрымі справамі, як прыстойна жанчынам, што прысьвячаюць сябе пабожнасьці. 
Жанчына хай вучыцца маўкліва, у вялікай пакоры; 
а вучыць жанчыне не дазваляю, ні верхаводзіць над мужчынам, а быць у маўклівасьці. 
Бо раней створаны Адам, а потым Ева; 
і не Адам зваблены, а жонка, звабіўшыся, пераступіла закон; 
аднак жа ўратуецца празь дзетародства, калі застанецца ў веры і любові і ў сьвятасьці з цнотаю. 
